Все новости
У Белавежскай пушчы распачаўся сезон вясновага палявання на вадаплаўных птушак, але страляць іх не варта
8 декабря 2024Вераніка Канашына1 мин чтения

У Белавежскай пушчы распачаўся сезон вясновага палявання на вадаплаўных птушак, але страляць іх не варта

Сезон палявання працягнецца да 14 траўня.

У Беларусі ёсць шэраг відаў, паляванне на якія дазволена дзеючым заканадаўствам краіны.

Качка-чырка

Качка-чырка (чирок-трескунок) – колькасць гэтага віду ў свеце імкліва скарачаецца. Адстрэл самцоў вясной толькі паскарае гэты працэс.

Шэрая гусь

Шэрая гусь – была ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 2004-2005 гадах. Яе колькасць у краіне была ўсяго 250 пар. Папуляцыі трэба даць час для аднаўлення.

Белалобая гусь

Белалобая гусь – колькасць гэтага віду расце, але ёсць вялікая рызыка пераблытаць яго з глабальна ўразлівай гуссю-піскулькай, паляванне на якую ў нас забаронена. На жаль, кожны год вясной гэты “чырванакніжны” від трапляе тут пад стрэлы.

Гусь-гуменніца

Гусь-гуменніца – колькасць таежнага падвіду гэтай гусі Anser fabalis fabalis (які некаторыя арнітолагі выдзяляюць нават у асобны від) у свеце скарачаецца.

Шызыя галубы

Вясновае паляванне дазволена і на шызых галубоў. Аднак лепш не страляць увесну па іх, бо шызага голуба лёгка пераблытаць з голубам-клінтухам, які знаходзіцца ў Беларусі пад аховай.