Все новости
У Белавежскай пушчы знайшлі новую папуляцыю ячменеваласніка еўрапейскага
15 февраля 2025Алесь АНІШЧУК1 мин чтения

У Белавежскай пушчы знайшлі новую папуляцыю ячменеваласніка еўрапейскага

Гэта чырвонакніжная расліна.

Знаходка была зроблена падчас экспедыцыі супрацоўнікаў Нацыянальнага парка і вучоных з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Расліна была знойдзена ў цяжкадаступным раёне Белавежкай пушчы, на схіле даліны ракі Правая Лясная. Ячменевалоснец еўрапейскі адносіцца да віду першай катэгорыі нацыянальнай прыродаахоўнай значнасці.

Гэта рэліктавы, па паходжанні прэбарэальны сярэднееўрапейскі горны від, які ў нашай рэспубліцы ў натуральных умовах расце толькі ў Белавежскай пушчы. Яго ізаляванае месцазнаходжанне знаходзіцца за ўсходняй мяжой арэала і значна аддалена ад асноўнай вобласці распаўсюджвання ячменевалосца

— растлумачылі ў навуковым аддзеле.

Папуляцыя невялікая - крыху больш за дзесятак дзярновін і адзіночных каласкоў на плошчы ўсяго каля 12 квадратных метраў.