Все новости
У 2024 годзе працягнецца рассяленне зуброў Белавежскай пушчы ў Расію
18 июня 2024Алесь АНІШЧУК, фото: Аляксандр ПЕКАЧ1 мин чтения

У 2024 годзе працягнецца рассяленне зуброў Белавежскай пушчы ў Расію

Па словах галоўнага зубразнаўца Нацыянальнага парка, Аляксея БУНЕВІЧА, гэта адзін з выхадаў перанасялення, якое адбываецца у Белавежскай пушчы ўжо некалькі гадоў.

Зуброў становіцца ўсё больш, а тэрыторыя Белавежскай пушчы можа пракарміць толькі 350 асобін. Летась у Нацыянальным парку налічылі 730 волатаў.

Сёлета таксама праводзіцца традыцыйны ўлік, аднак з-за лютаўскага бясснежжа завершыцца ён толькі ў канцы сакавіка.

  • У 2023 годзе 18 зуброў былі адпраўленыя ў Башкартастан, 2 - у Пекін
  • Хутка 9 волатаў з'едуць у Кастраму

Кошт аднаго зубра вар'іруецца ад 8000 да 9000 даляраў.