Все новости
У Белавежскай пушчы будзе больш балот
23 апреля 2024Алесь АНІШЧУК, фото: Антон КУЗЬМІЦКІ1 мин чтения

У Белавежскай пушчы будзе больш балот

7 лютага 2024 года завяршылася паўторнае забалочванне двух аб'ектаў.

Гэта ўрочышча «Зубрыца» і «Галева балота». Гэта значыць, што дадзеныя тэрыторыі змогуць акумуляваць ваду і мець найкаштоўнейшыя навакольныя лясныя экасістэмы.

Балоты - найважнейшы кампанент гідралагічнай сеткі і найбуйнейшы рэзервуар прэсных вод. Балоты фільтруюць шматлікія і небяспечныя забруджванні, якія трапляюць у паверхневыя воды з забруджаных атмасферных ападкаў, глеб і грунтоў вадазбораў, прамысловых і бытавых сцёкаў. Балоты важныя не толькі як месцы канцэнтрацыі ахоўных відаў флоры і фауны, але і як гідралагічны буфер, які рэгулюе гідралагічны рэжым на прылеглых тэрыторыях.